На трое сутак затрымалі карэспандэнтку Intex-press, якая размаўляла з людзьмі

Intex-press у апошнія гады трапіла пад моцны ціск уладаў / intex-press.by
Intex-press у апошнія гады трапіла пад моцны ціск уладаў / intex-press.by

У Баранавічах на трое сутак затрымалі супрацоўніцу "Выдавецкага дома "Інтэкс-прэс". Яе выклікалі ў чацвер у міліцыю, адкуль яна ўжо не выйшла. Якраз гэтая карэспандэнтка нядаўна размаўляла з гараджанамі на вуліцах Баранавічаў. І гэтая вулічная апытанка зацікавіла міліцыю.

15 лютага сілавікі забралі тэхніку "Выдавецкага дома "Інтэкс-прэс" — сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі (у тым ліку і асабістыя ноўтбукі супрацоўнікаў), а таксама камп'ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзела.

Intex-press у апошнія гады трапіла пад моцны ціск уладаў. Асабліва ён узмацніўся пасля публікацыі інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, якое пазней прызналі “экстрэмісцкім матэрыялам”. У траўні 2021-га газета не змагла надрукаваць свой наклад у Беларусі і вымушана была ўпершыню за 26 гадоў існавання выйсці выключна ў электронным выглядзе. У канцы 2021 года быў абмежаваны доступ да сайта (нядаўна ён быў разблакаваны), а восенню 2022-га анулявалі пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі газеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі