Вы тут

На топавага аўтара "Вікіпедыі" у Беларусі завялі крымінальную справу

Марк Бернштейн / facebook.com/Pessimist2006

Адзін з аўтараў "Вікіпедыі", Марк Бернштэйн, не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. На яго завялі крымінальную справу, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Артыкул — 342, частка 1 — "арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках".

Пра затрыманне Бернштэйна стала вядома 11 сакавіка, калі супрацоўнікі ГУБАЗіКа апублікавалі ў сваім тг-канале фота з надпісам "Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасійскія матэрыялы". Хаця само затрыманне адбылося нібыта за непадпарадкаванне міліцыі.

Пасля затрымання Марка аўтараў "Вікіпедыі" папрасілі быць больш пільнымі. Ім было рэкамендавана рэдагаваць артыкулы пра вайну, якую Расія развязала супраць Украіны, толькі з дадатковых уліковых запісаў. 

Марк Бернштэйн вядомы ва ўсім свеце як Pessimist2006 — топавы рэдактар "Вікіпедыі". З 14 чэрвеня 2008 года ён унёс у розныя артыкулы больш за 200 тысяч правак. Ён уваходзіць у "топ-50 найлепшых аўтараў сегмента на рускай мове".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.