На тэатральным фэсце "Белая вежа" будуць прадстаўленыя ўсе кантыненты

Удзельнікамі Міжнароднага тэатральнага фэсту "Белая вежа", які пройдзе ў Брэсце 11-18 верасня, стануць 37 калектываў з 21 краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Брэсцкага аблвыканкама.

У гэтым годзе на форуме будуць прадстаўленыя ўсе кантыненты. У ліку ўдзельнікаў - тэатральны калектыў з аўстралійскага Мельбурна, адразу два калектыва з Венесуэлы, упершыню прадстаўнікі Індыі.

Па традыцыі брэсцкі тэатральны фэст адкрыецца вулічным спектаклем.

Фэст нельга ахарактарызаваць як выключна класічны. Брэстаўчан і гасцей абласнога цэнтру чакаюць вулічныя паданні, а таксама спектакль-розыгрыш, камічная опера, саундрама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі