На сайт "Хартыя'97" пачалі трэцюю крымінальную справу

Мінская гарадская пракуратура пачала крымінальнюю справу на сайт charter97.org. Падставай стала інфармацыя, якую знайшлі на камп'ютарах, канфіскаваных 10 месяцаў таму. Пра гэта Еўрарадыё паінфармавала журналістка сайту Наталля Радзіна: Радзіна: “Я патэлефанавала ў Мінскую гарадскую пракуратуру, каб даведацца, як ідуць справы з нашай тэхнікай, якую канфіскавалі 10 месяцаў назад і не збіраюцца вяртаць. Мне паведамілі, што, аказваецца, на аснове інфармацыі нібыта знойдзенай на нашых камп'ютарах, была распачатая новая крымінальная справа. Якая крымінальная справа – паведаміць адмовіліся. І паведамілі, што будзе праведзеная трэцяя экспертыза камп'ютараў у рамках гэтай новай крымінальнай справы”.

Радзіна мяркуе, што новая крымінальная справа супраць сайту "Хартыя 97" – гэта ціск на журналістаў і спроба перашкодзіць працаваць напярэдадні выбараў.

Нагадаем, 10 месяцаў таму былі канфіскаваныя восем камп'ютараў з офісу "Хартыі'97". Таксама ператрусы і канфіскацыя камп'ютараз прайўлі дома ў журналістак Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Ірыны Халіп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі