На самалёты з Мінску ў Расію забаранілі праносіць вадкасці на борт

Такая мера ўведзеная для бяспекі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення XXII Алімпійскіх гульняў і XI Паралімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага аэрапорта Мінск.



Пры праходжанні перадпалётнага надгляду ў ручной паклажы пасажырам цяпер забараняецца праносіць любыя ёмістасці (кантэйнеры, цюбікі) з вадкасцямі, у тым ліку менш за 100 мл. Выключэнне складаюць лекі, спецыяльныя дыетычныя патрэбы, дзіцячае харчаванне (у тым ліку матчына малако) у колькасці, неабходнай на час палёту. Праўда, іх павінны ідэнтыфікаваць падчас перадпалётнага надгляду як небяспечныя па ўмовах авіяцыйнай бяспекі.


Нагадаем, месяц таму, 7 студзеня з'явілася інфармацыя, што ў некаторых расійскіх аэрапортах забаранілі праносіць на борт самалёта усе вадкасці, уключаючы сродкі асабістай гігіены і лекі. Але неўзабаве з'явілася ўдакладненне, што супрацоўнікі службы авіяцыйнай бяспекі атрымаюць права рабіць выключэнні, калі пераканаюцца ў бяспецы.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі