На рэканструкцыю мінскага стадыёна "Дынама" папросяць $100 млн у кітайцаў

Эскізы давядзення галоўнай арэны краіны "да еўрапейскіх нормаў" ужо атрымаў на зацверджанне кіраўнік дзяржавы.
Распрацаваная канцэпцыя рэканструкцыі мінскага стадыёна "Дынама". Як паведамляе Першы тэлеканал, стадыён прывядуць да еўрапейскіх нормаў, але кардынальных зменаў у яго выглядзе не будзе. Ужо вядома, што рэчавы рынак ліквідуюць, а ў падтрыбунных памяшканнях з'явяцца забаўляльныя ўстановы.

Агулам на рэканструкцыю патрэбныя 100 мільёнаў долараў. Грошы плануецца знайсці ў кітайскіх інвестараў. 

Архітэктары прапануюць таксама пабудаваць вакол "Дынама" тры гасцініцы — на перакрыжаваннях вуліц Кірава і Леніна, Ульянаўскай — Свярдлова і Свярдлова — Кірава. Мяркуецца, што рэканструкцыя будзе завершаная да 2013 года.




Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі