На Полаччыне пройдзе грыбны чэмпіянат

Дзень работнікаў лесу ў Полацкім раёне адзначаць 18 верасня чарговым грыбным чэмпіянатам. Як адзначае БЕЛТА, грыбны чэмпіянат ладзіцца на Полаччыне другі раз. І другі раз яго прыме грыбная сталіца Віцебшчыны - вёска Дрэтунь. Гэтым разам на старт выйдуць больш за 100 камандаў.

Пакуль адны будуць атрымліваць асалоду ад збору грыбоў, другія будуць рыхтавацца да сустрэчы грыбнікоў. Лясгасы пакажуць выставу сваёй прадукцыі, Маласітненскі сельсавет абяцае пачаставаць усіх ахвочых нацыянальнымі стравамі. Не застануцца ўбаку ад свята мясцовыя артысты - яны рыхтуюцца падтрымаць усіх вясёлымі песнямі.

Арганізатары чакаюць на сёлетні чэмпіянат каля 700 гасцей і ўдзельнікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі