На Першамай людзі ўступаюць у ПКБ — Калякін

Кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін лічыць сённяшняе святкаванне Першамая ўдалым. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё. Сяргей Калякін: "Акцыя ідзе, людзі актыўна ўдзельнічаюць і ў спартыўных мерапрыемствах, і ў астатніх мерапрыемствах, у тым ліку і палітычных. Некалькі чалавек сёння ўступілі ў Партыю камуністаў проста тут".  

Падчас акцыі ПКБ адбыўся мітынг з выступам кіраўнікоў партыі, прэзентацыя грамадска-палітычнай газеты "Товарищ", раздача літаратуры ПКБ.

Па словах Калякіна, разам з апазіцыйнымі камуністамі ўдзел у акцыі прымаюць сацыял-дэмакраты, прадстаўнікі аргкамітэту Партыі працы, прафсаюзу РЭП.

Нагадаем, што дазволеная ўладамі акцыя адбываецца на плошчы Бангалор у Мінску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі