На навучанне студэнта-бюджэтніка трэба $ 1600-1700

Навучанне студэнта-бюджэтніка у 2007-2008 навучальным годзе абыдзецца ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці ў $ 1600-1700 (без уліку стыпендыі). Пра паведаіла начальнік упраўлення сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі Лідзія Суботская. “Гэта крыху больш за 70 % рэальнага кошту навучання студэнта, і ў параўнанні з мінулым годам сума практычна не вырасла”, - распавяла спецыяліст. Пры гэтым яна адзначыла, што сярэдні кошт навучання на платнай аснове складае $990.

Навучанне на падрыхтоўчых аддзяленнях, а таксама на завочнай і дыстанцыйнай формах навучання каштуе крыху танней, дадала Л.Суботская. канкрэтную суму навучання па выбранай спецыяльнасці можна даведацца ў прыёмнай камісіі альбо на сайце навучальнай установы, паведаміла БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі