На курорце ў Крыме патанула трохгадовая дзяўчынка з Беларусі

На курорце ў Крыме патанула трохгадовая дзяўчынка з Беларусі

На курорце ў Крыме патанула трохгадовая дзяўчынка з Беларусі, перадае БЕЛТА са спасылкай на крымскі інфармацыйны рэсурс KAFAnews. Дзіцё прыехала на адпачынак разам з бацькамі.

Трагедыя здарылася 14 жніўня ў пасёлку Прыморскім пад Феадосіяй. Сям'я адпачывала на неабсталяваным пляжы. Бацькі пачалі ставіць намёт і на нейкі час не пільнавалі дачку. Там часам дзяўчынка пайшла да мора. 

Адсутнасць дзіцяці бацькі заўважылі праз 10 хвілінаў. Яны адразу выклікалі ратавальнікаў. Дзяўчынку знайшлі і выцягнулі з вады. Аднак медыкі канстатавалі смерць.

Нагадаем, што МЗС Беларусі не рэкамендуе нашым суайчыннікам ездзіць на адпачынак у Крым, акупаваны Расіяй. Тым не менш, ёсць беларусы, якія едуць у адпачынак на Крымскі паўвостраў праз Расію. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі