На Кубані затрымалі беларуску, якая гандлявала сэкс-рабынямі

У Краснадарскім краі Расіі міліцыянты затрымалі беларуску Юлію Сайкоўскую, якую шукае МУС Беларусі па падазрэнні ў гандлі людзьмі. Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на міліцыянтаў, 31-гадовая ўраджэнка Бабруйску з 2002 па 2004 год перапраўляла беларускіх дзяўчат для сэксуальнай эксплуатацыі ў Маскву і Арабскія Эміраты. На яе ліку сем ахвяраў сэкс-трафіку, прычым дзве дзяўчыны былі непаўналетнімі. Следства не выключае, што эпізодаў было значна больш, чым вядома на сёння (звыш 15).

"Жывы тавар" затрыманая падбірала сярод сваіх знаёмых. Яна абяцала ім працаўладкаванне за мяжой ці сумесны адпачынак. Адна з непаўналетніх дзяўчат пасля вяртання з Масквы не змагла адаптавацца і скончыла самагубствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі