На “Коммерсантъ” і “Московский комсомолец” нельга падпісацца ў Беларусі

Некалькі вядомых расійскіх выданняў выключаныя з падпіснога каталога “Белпошты” на першае паўгоддзе 2008 года. Гэта – “Коммерсантъ”, “Московский комсомолец” і “Независимая газета”. У “Белпошце” тлумачаць сітуацыю “правам выбару друкаваных выданняў для фармавання свайго каталога” і тым, што яны кіруюцца выключна “эканамічнай мэтазгоднасцю”.

Дарэчы, у параўнанні з мінулым годам, расійскіх выданняў, якія можна было сёлета выпісваць у Беларусі, стала амаль на дзве з паловай сотні больш – 8328. Але ў падпісны каталог на першае паўгоддзе 2008 года патрапілі толькі чатыры з паловай тысячы расійскіх выданняў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі