На Гродзеншчыне на Вялікдзень п'яныя кіроўцы паставілі рэкорд

Толькі за адзін выходны дзень на Гродзеншчыне даішнікі затрымалі рэкордную колькасць нецвярозых кіроўцаў. На Вялікдзень ім трапіліся 33 чалавекі, якія кіравалі транспартам нападпітку. Папярэдні рэкорд дагэтуль быў адзначаны падчас Дня цвярозасці ў лістападзе 2009 года, адзначае Блог Гродна s13. Тады за суткі ў Гродне і прыгарадзе былі затрыманыя 26 п'яных кіроўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі