На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца анамальна цёплае надвор’е

На гэтым тыдні ў Беларусі, дзякуючы цёпламу паветру з Сяродземнамор’я, чакаецца анамальна цёплае надвор’е. На Гомельшчыне ў сераду нават будзе да +11. Праўда, часам магчымыя дажджы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра краіны Вольга Фядотава.
“Тэмпература паветра ўначы пераважна 0 — 5 цяпла, удзень +1—7, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах да 9 градусаў з плюсам. Да сярэдзіны тыдня стане яшчэ цяплей. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 цяпла, удзень 3—9, а ў Гомельскай вобласці — да 11 градусаў цяпла”.

Сіноптык адзначыла, што цёплае надвор’е захаваецца да канца тыдня. На выхадныя магчымыя непрацяглыя дажджы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі