На гэтым тыдні ў Беларусі будзе цёпла

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе цёпла

На гэтым тыдні ў Беларусі прагназуецца ўмерана цёплае надвор'е. Але сапраўдная летняя спёка прыйдзе ў краіну толькі пад канец тыдня і толькі ў паўднёвыя раёны.

Затое надвор'е не дасць беларусам забыць пра тое, што такое дажджы. Кароткачасовыя ападкі магчымыя цягам тыдня па ўсёй тэрыторыі краіны.

Не будзе выключэннем з гэтага правіла і панядзелак, 17 ліпеня. Сёння невялікія дажджы пройдуць у некаторых раёнах пад уплывам малаактыўных франтоў. Месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўдзень будзе +19 градусаў на поўначы Беларусі да плюс 25 на поўдні.

Такі ж прагноз сіноптыкі даюць на аўторак і сераду. На 20 ліпеня ў некаторых раёнах магчымыя навальніцы, а па поўдні краіны пацяплее да +28. А ў пятніцу, 21 ліпеня, паветра ўдзень прагрэецца жа +30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі