На гандбольным турніры ў Рызе беларусы ўпэўнена перамаглі гаспадароў

У другім туры гандбольнага турніру "Кубак Рыжскай думы" зборная Беларусі ўпэўнена перамагла каманду Латвіі — 36:27.
Лепшым у складзе беларусаў быў Барыс Пухоўскі, які закінуў 8 мячоў. У другім матчы дня ўкраінцы перамаглі літоўцаў — 31:24.

Такім чынам, перад заключным турам, які пройдзе сёння, усе чатыры каманды набралі па два ачкі. Беларуская зборная згуляе з украінскай, латвійская — з літоўскай.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі