На ферме трактарыста зацягнула ў здрабняльнік кармоў, ён загінуў

На ферме трактарыста зацягнула ў здрабняльнік кармоў, ён загінуў

На малочна-таварнай ферме трактарыста зацягнула ў здрабняльнік кармоў, ён загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося 23 жніўня ў Лунінецкім раёне. Загінуламу было 28 гадоў. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Як інфармуе сайт media-polesye.by, работнік сельгаспрадпрыемства “Вулькаўскі світанак” працаваў на трактары, да якога быў прычэплены здрабляльнік-змяшальнік. Ішла раздача кармоў каровам. Мяркуецца, што ўзніклі нейкія праблемы, магчыма, кармы кепска паступалі. Мужчына спыніў трактар, але не выключыў здрабляльнік і залез у бункер. Відаць, нагой падштурхнуў сумесь на транспарцёр. У гэты момант яго зацягнула ў здрабляльнік. Калі цела знайшлі, яно было знявечанае, парэзанае на кавалкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі