На чэмпіянаце Еўропы беларускія гандбалісты перамаглі зборную Ісландыі

На чэмпіянаце Еўропы беларускія гандбалісты перамаглі зборную Ісландыі

На чэмпіянаце Еўропы па гандболе, які праходзіць у Польшчы, беларуская зборная перамагла каманду Ісландыі — 39:38 (17:18)

Беларусы і ісландцы сустракаліся ў другім паядынку групавога этапу чэмпіянату Еўропы-2016. Матч стаў самым выніковым у гісторыі чэмпіянатаў Старога Свету: на дзве каманды разам прыпала ажно 77 мячоў.

Ранейшы рэкорд выніковасці быў зафіксаваны ў матчы паміж зборнымі Ісландыі і Аўстрыі ў рамках кваліфікацыі Еўра-2010. Тады каманды разам закінулі 74 мячы, згуляўшы ўнічыю — 37:37.

Становішча камандаў у групе "В": 1. Харватыя — 2 ачкі (1 гульня). 2. Ісландыя — 2 (2). 3. Беларусь — 2 (2). 4. Нарвегія — 0 (1).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі