На агульнай мяжы Саюзнай дзяржавы пабудуюць 6 аб'ектаў

Неўзабаве распачнецца будаўніцтва 6 аб'ектаў інфраструктуры агульнай мяжы Саюзнай дзяржавы. Завершыцца яно да 2011 года. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік прэс-службы Памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.  Акрамя таго, было прынята рашэнне ўвесці ў эксплуатацыю вайсковы гарадок Полацкага памежнага атрада ў населеным пункце Фарынава і працягнуць будаўніцтва вайсковага гарадка ў Гродне.

Дарэчы, на ўпарадкаванне агульнай вонкавай мяжы Расіі і Беларусі ў 2008 годзе бюджэту Саюзнай дзяржавы будзе вылучана 1,905 млн расійскіх рублёў. Летась на гэтыя ж мэты было выдаткавана каля 1 млн расійскіх рублёў.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі