На 18 сакавіка сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

На большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі абяцаюць снег, мокры снег, месцамі прагназуецца завея. Удзень па паўднёвым захадзе чакаецца мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Таксама прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца, адзначае БЕЛТА.



Вецер будзе паўночна-заходні, удзень —  з пераходам на паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду. Ноччу ў многіх раёнах — з парывамі да 15-20 метраў у секунду, днём — да 14 метраў у секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1...-7 градусаў, удзень — ад 0 да +6 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах у начны час будзе ад 0 да 2 градусаў цяпла, удзень чакаецца каля 8 градусаў вышэй за 0.



Фота — delfi.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі