Мясніковіча “зачапілі” графіці з яго выявай, якія з’яўляліся ў Мінску

Мясніковіча “зачапілі” графіці з яго выявай, якія з’яўляліся ў Мінску

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч пракаментаваў графіці са сваёй выявай і надпісам “Гэта я ўвёў дарожны падатак”, якія з’яўляліся ў Мінску ў сярэдзіне сакавіка. Як інфармуе сайт sputnik.by, у кулуарах рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі-2016” Мясніковіч прызнаўся, што ведае пра графіці: “Увогуле, я таўстаскуры, але такія рэчы чапляюць, вядома… Але нічога, і гэта таксама перажывем”.

Графіці з выявамі чыноўнікаў і сілавікоў рэгулярна з’яўляюцца на сценах мінскіх будынкаў. А пачалося ўсё са з’яўлення партрэта былога міністра працы Марыяны Шчоткінай. Каля яго быў надпіс: “Гэта я аўтар падатку на беспрацоўных”. Звычайна графіці знішчаюцца супрацоўнікамі ЖЭСаў у той жа дзень.

Мясніковіча “зачапілі” графіці з яго выявай, якія з’яўляліся ў Мінску
Фота: vk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі