Музыкі гурта Scorpions атрымалі ў Мінску саламяную гітару ў падарунак

Легендарны нямецкі рок-гурт Scorpions прыляцеў у Беларусь. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" іх сустрэлі прыхільнікі з кветкамі і журналісты, перадае БЕЛТА. Музыкі прывіталі сваіх прыхільнікаў і з задавальненнем раздавалі ім аўтографы, фатаграфаваліся. У падарунак артысты атрымалі арыгінальны сувенір - саламяную гітару.

Музыкі Scorpions адзначылі, што гэты прыезд у Беларусь можа быць не апошнім. "Мы адпраўляемся ў сусветнае турнэ. Магчыма, яшчэ вернемся ў Беларусь", - сказалі артысты. Акрамя выступу ў беларускай сталіцы музыкі маюць намер паглядзець горад, а таксама пакаштаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні

Канцэрт Scorpions пройдзе 29 красавіка на сцэне комплексу "Мінск-Арэна". Як чакаецца, музыкі выканаюць не толькі кампазіцыі новага дыска "Sting In The Tail" ("Джала ў хвасце"), але і свае сусветна вядомыя хіты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі