МТЗ-РІПА перамог БАТЭ, а Дзмітрый Ліхтаровіч згуляў свой 500-ы матч

МТЗ-РІПА з лікам 1:0 перамог БАТЭ ў матчы ў адказ чвэрцьфіналу Кубка Беларусі. Але па суме дзвюх гульняў (1:7) у паўфінал выходзяць барысаўчане.
Адзначым, што капітан БАТЭ згуляў сёння свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні.

У чацвер адбудзецца лёсаванне паўфіналу. Разам з БАТЭ барацьбу за Кубак працягнуць наваполацкі “Шахцёр” і жодзінскае “Тарпеда”.

Чацвёрты паўфіналіст вызначыцца ў заўтрашнім матчы. Мінскае “Дынама” прыме на сваім полі каманду другой лігі ДСК-Гомель. У першай сустрэчы мацнейшымі былі сталічныя футбалісты – 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі