Моладзевыя актывісты распачалі кампанію ў абарону журналіста Здзвіжкова

Кампанію ў абарону былога выпускаючага рэдактара газеты “Згода” Аляксандра Здзвіжкова распачалі моладзевыя актывісты. Незарэгістраваны рух “БУНТ” распаўсюджвае друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй пра прысуд журналісту, асуджанаму на тры гады калоніі за публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда.

Аўтары ўлёткі разважаюць над тым, чаму беларускі журналіст знаходзіцца за кратамі за перадрук карыкатур, якія змясцілі на сваіх старонках 143 выданні 56 краін свету. Яны выказваюць сваё меркаванне, што прычынай такога жорсткага прысуду можа быць сяброўства афіцыйнага Мінску з шэрагам ісламскіх краін.

Нагадаем, 30 студзеня Аляксандр Здзвіжкоў падаў у Вярхоўны суд касацыйную скаргу на прысуд. Цяпер журналіст знаходзіцца ў следчым ізалятары ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Валадарскага, куды яго перавялі з СІЗА КДБ.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі