Мінюст не зарэгістраваў сацыял-дэмакратычнае моладзевае аб’яднанне

Мінністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскаму аб’яднанню «Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада».
Чыноўнікі знайшлі ў статуце арганізацыі неадпаведнасць закону «Аб грамадскіх аб’яднаннях». Маецца на ўвазе адсутнасць нормы, якая прадугледжвае перыядычнасць склікання кантрольна-рэвізійнага органа.

Таксама Мінюст зажадаў мець дакладны спіс яго сябраў. Маладыя сацыял-дэмакраты пакуль не вырашылі, ці будуць яны працягваць спробы легалізацыі.

www.belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі