Мінус важны канкурэнт — растуць шанцы Трампа стаць кандыдатам у прэзідэнты

Дональд Трамп 

Дональд Трамп  / Reuters

Губернатар Фларыды Рон Дэсанціс аб'явіў аб завяршэнні сваёй прэзідэнцкай кампаніі. Ён таксама заклікаў падтрымаць на выбарах кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа. Раней Дэсанціса разглядалі як найбольш шматабяцальную альтэрнатыву Трампу ад рэспубліканцаў. У пачатку мінулага года ён нават узначаліў некалькі апытанняў грамадскай думкі.

Пасля яго выхаду з кампаніі апошнім важкім супернікам Трампа ў партыі застаецца былы прадстаўнік ЗША пры ААН Ніккі Хейлі. Reuters адзначае, што "прыхільнікі Дэсанціса, падобна, з большай верагоднасцю пяройдуць на бок Трампа, чым на бок больш умеранай Хэйлі". У прыватнасці, у Нью-Гэмпшыры, дзе павінны прайсці бліжэйшыя праймерыз, каля дзвюх трацін прыхільнікаў Дэсанціса называюць Трампа сваім другім кандыдатам, кажа дырэктар даследчага цэнтра Універсітэта Нью-Гэмпшыра Эндру Сміт.

Трамп захоўвае папулярнасць у партыі, нягледзячы на цэлы шэраг крымінальных спраў, якія заведзены супраць яго. Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі