Мінсктранс пакуль нічога не ведае пра павышэнне кошту на праезд

На мінулым тыдні першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Мікалай Верхавец заявіў, што ў снежні ў Беларусі чакаецца павышэнне коштаў на праезд у грамадскім транспарце ў межах 15-20%. Атрымліваецца, што білет на гарадскі транспарт у Мінску будзе каштаваць прыкладна 690-720 рублёў.

Тым часам у “Мінсктрансе” пра павышэнне пакуль нічога не ведаюць. Паводле слоў начальніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення прадпрыемства Ганны Міхайлоўскай, яны чакаюць рашэння “зверху”.

“Мы пакуль не ў курсе. Гэтай інфармацыяй мы не валодаем. Мы таксама чулі, што заявіў Верхавец наконт павышэння, але нічога дакладнага не ведаем. Пакуль мы яшчэ ніякіх білетаў не замаўлялі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі