Мінскі МТЗ-РІПА і гродзенскі "Нёман" не прайшлі ліцэнзаванне на сезон-2009

Футбольным клубам вышэйшай лігі мінскаму МТЗ-РІПА і гродзенскаму "Нёману" адмоўлена ў атрыманні ліцэнзій, якія даюць права на ўдзел у чэмпіянаце краіны ў сезоне 2009 года і клубных спаборніцтвах УЕФА ў сезоне 2008/2009 гадоў.  МТЗ-РІПА не прайшоў ліцэнзаванне па фінансавым крытэрыі, бо ў клуба фінансавыя цяжкасці, а "Нёман" не мае кіраўніка клуба. Аднак да пачатку чэмпіянату, які стартуе 4 красавіка, у клубаў ёсць час, каб паспрабаваць атрымаць ліцэнзіі.

Як адзначае БелаПАН, каманды змогуць удзельнічаць у матчах Кубка Беларусі 15 і 21 сакавіка, паколькі ліцэнзаванне не датычыць гэтага турніру. Цікава, што ў 1/4 фінала гэтыя каманды сустракаюцца паміж сабой. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі