Мінскі метрапалітэн выпусціў юбілейныя жэтоны

Сёлета мінскі метрапалітэн святкуе сваё 30-годдзе. 30 чэрвеня 1984 года пачаўся рэгулярны рух цягнікоў па першай лініі.



Да гэтай даты метрапалітэн выпускае жэтоны новага ўзору ў колькасці 600 тысяч штук. Першыя 100 тысяч жэтонаў незвычайнага дызайну трапяць у касы станцый метро 5 чэрвеня.



Адрознівацца новыя жэтоны будуць толькі малюнкам, паведамляе interfax.by. На іх намаляваныя восем станцый першай чаргі сталічнай падземкі, адкрытыя напярэдадні 40-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нагадаем, гэта былі "Інстытут культуры", "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі", "Плошча Якуба Коласа", "Акадэмія навук", "Парк Чалюскінцаў" і "Маскоўская".



Дарэчы, сабекошт вырабу жэтонаў цяпер складае 2100 рублёў.



Фота — minsk-metro.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі