Мінскі аблсуд абавязаў Тэрэсу Собаль пакінуць Дом польскі ў Івянцы

11 марта калегія па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суду пакінула ў сіле рашэнне суду Валожынскага раёна. Як нагадвае БелаПАН, Валожынскі суд абавязаў Тэрэсу Собаль вызваліць Дом польскі ў гарадскім пасёлку Івянец. Нагадаем, што пазоў на Собаль падаў старшыня афіцыйна зарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі (СПБ) Станіслаў Сямашка. Ёнзвінаваціў жанчыну ў самавольным захопе будынку.

У судзе Тэрэса Собаль заявіла, што яна не захоплівала будынак Дома польскага, а выконвала ў ім свае абавязкі, бо 21 студзеня была пераабраная старшынёй Івянецкай арганізацыі СПБ.

Для ўдзелу ў паседжанні ў суд прыбылі каля сотні прадстаўнікоў неафіцыйнага СПБ з Мінску, Гродна, Ліды, Івянца, гарадскога пасёлка Сапоцкін Гродзенскай вобласці і пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна Міншчыны. У зале суда прысутнічала кіраўніцтва грамадскага аб'яднання і польскі дыпламат. Рашэнне суда ўдзельнікі паседжання сустрэлі свістам і крыкамі "Ганьба!", а затым стоячы выканалі гімн СПБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі