Мінскае “Дынама” зноў вырвалася ў лідары чэмпіянату Беларусі (відэа)

Барысаўскі БАТЭ пры гэтым у сябе дома згуляў у сухую нічыю з “Гомелем” і такім чынам ссунуўся на другі радок турнірнай табліцы. На “Барысаў-арэне” была нізкая наведвальнасць — 6 313 гледачоў. Пасля матчу гаспадароў поля асвісталі.



Сёння ж у 14-м туры “Слуцк” выйграў у “Мінска” (2:0), а брэсцкае “Дынама” падзяліла ачкі з “Белшынай” (2:2).
Напярэдадні “Нафтан” перамог “Нёман” (2:0), а “Тарпеда-БелАЗ” быў мацнейшы за “Дняпро” (2:1).



Такім чынам, мінскае “Дынама” мае 32 ачкі і займае першае месца. У БАТЭ 31 ачко і другая пазіцыя, на трэцім месцы “Нафтан” — 28 ачкоў. Адметна, што навапалачане адарваліся ад бліжэйшага канкурэнта “Тарпеда-БелАЗ” на 6 ачкоў.



Замыкае табліцу брэсцкае “Дынама”, у якога 10 ачкоў пасля 14 гульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі