Мінскае "Дынама" выйграла ў Навасібірску ў "Сібіры" ў чэмпіянаце КХЛ

Хакеісты мінскага "Дынама" працягваюць пераможную серыю ў чэмпіянаце КХЛ, якая ўжо складаецца з трох матчаў. На гэты раз дынамаўцы перамаглі ў гасцях навасібірскую "Сібір" — 4:2 (1:0, 3:0, 0:2). Шайбы ў нашай каманды закідвалі Плат, Міхалёў, Штумпел і Пятрашак.

Беларуская каманда захоўвае лідэрства ў Заходняй канферэнцыі, дывізіёне Баброва і выйшла на першае месца ў агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.

Наступны матч мінскае "Дынама" праводзіць 17 верасня ў Хабараўску з "Амурам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі