Мінскае "Дынама" узмацнілася шведскім абаронцам Давідам Пятрашакам

Адзін з мацнейшых абаронцаў швецкага чэмпіянату, 34-гадовы Давід Пятрашак пераходзіць да "зуброў". Па словах выканаўчага абавязкі генеральнага дырэктара ХК "Дынама-Мінск" Аляксея Торбіна, Пятрашак быў прыярытэтнай мэтай камплектавання клуба на сезон. Афіцыйны сайт каманды ўдакладняе, што шведскі хакеіст з чэшскімі каранямі — не апошні легіянер, якога клуб "падпіша" у бліжэйшы час.

Усе значныя дасягненні 34-летняга абаронцы звязаныя з клубам ХВ71 з Янчэпінга. У юнацкай камандзе гэтага клуба ён пачынаў кар'еру, а першы тытул чэмпіёна Швецыі заваяваў у 1995 годзе, у 19 гадоў.

У 2008 годзе Давід Пятрашак ізноў стаў чэмпіёнам Швецыі, а ў 2009-м ХВ71 заваяваў срэбныя медалі Swedish Elite League. Сезон 2009-2010 стаў для абаронцы трыўмфальным: каманда ізноў выйграла "золата", а Пятрашак запісаў на свой рахунак новы рэкорд выніковасці сярод абаронцаў. У 52 матчах рэгулярнага чэмпіянату ён набраў 53 (15+38) ачкі, а ў 16 сустрэчах плэй-офф дадаў яшчэ 11 (5+6).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі