Мінскае “Дынама” ў матчы КХЛ прайграла казахстанскаму “Барысу”

Чацвёртае паражэнне запар пацярпела мінскае “Дынама” ў матчы Кантынентальнай хакейнай лігі. На гэты раз дынамаўцы саступілі дома казахстанскаму “Барысу” – 2:3 (0:2, 2:1, 0:0).  Як адзначае БелаПАН, арбітры не залічылі дзве шайбы, закінутыя гаспадарамі пляцоўкі. Каманды зарабілі 40 хвілін штрафу: “Дынама” – 14, “Барыс” – 26. Выдаленні атрымалі нават галкіперы абедзвюх камандаў.

Наступныя чатыры матчы дынамаўцы таксама правядуць у Мінску: 25 снежня – з васкрасенскім “Хімікам”, 26-га – з омскім “Авангардам”, 28-га – з уфімскім “Салават Юлаевым”, 30-га – з чэрапавецкай “Северсталью”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі