Мінскае "Дынама" прайграла "Вільярэалу" ў матчы Лігі Еўропы (відэа)

Мінскае "Дынама" прайграла "Вільярэалу" ў матчы Лігі Еўропы (відэа)

У чацвер, 5 лістапада, мінскае "Дынама" ў матчы групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы прайграла іспанскаму "Вільярэалу" — 1:2 (0:0). Ён прайшоў на "Барысаў-Арэне". Нагадаем, у гасцявым матчы "Дынама" прайграла "Вільярэалу" з лікам 0:4. На гэты раз дынамаўцы аказалі сапраўднае супраціўленне іспанскай камандзе. Больш таго, на 69-й хвіліне пасля гола Максіма Вітуса (ён толькі выйшаў на замену) выйшлі наперад. Аднак не ўтрымалі ні перамогі, ні нічыі. Сальдада (ён таксама выйшаў на замену ў другім тайме) на 72-й з пенальці зраўняў лік, а на 86-й забіў пераможны гол (мяч заляцеў у браму рыкашэтам ад нагі Паліцевіча). Вельмі крыўдная параза мінчукоў.

"Дынама" гуляла ў наступным складзе: Ігнатовіч, Бягуноў, Паліцевіч (капітан), Бангура, Мунір, Адамавіч (Вітус, 67), Прамудраў, Варанкоў (Карыцька, 73), Рассадкін, Удоджы (Едзігаран, 78), Бечырай.

У іншым сённяшнім матчы групы "Е" "Вікторыя" прайграла "Рапіду" — 1:2. Лідыруе "Рапід" — 12 ачкоў, "Вільярэал" мае 9 ачкоў, "Вікторыя" — 3, мінскае "Дынама" — 0.

26 лістапада мінскае "Дынама" будзе прымаць чэшскую "Вікторыю".

Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі