Мінскае "Дынама" прайграла уфімскаму "Салавату Юлаеву" ў матчы КХЛ

Мінскае "Дынама" зноў прайграла на сваёй пляцоўцы ў матчы Кантынентальнай хакейнай лігі. На гэты раз дынамаўцы саступілі лідэру КХЛ уфімскаму "Салават Юлаеву" - 3:6 (3:3, 0:1, 0:2). У мінчукоў шайбы на рахунку Паўла Развадоўскага, Дзмітрыя Дудзіка і Аляксандра Кулакова. Калі ў першым перыядзе ішла роўная гульня, дык у другім і трэцім госці мелі адчувальную перавагу. Нават у меншасці уфімцы закінулі дзве шайбы. Адзначым, што ў другім перыядзе пры ліку 3:4 дынамавец Дзмітрый Мялешка не рэалізаваў буліт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі