Мінскае “Дынама” і магілёўскі “Днепр” выйшлі ў 3-ці раунд Лігі Еўропы

Мінскае “Дынама” і магілёўскі “Днепр” выйшлі ў 3-ці кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы, паведамляе БелаПАН. Сёння “Дынама” ў Таліне разграміла эстонскі “Калев” — 5:0. Для “Дняпра” сустрэча ў Магілёве з нарвежскім “Стабекам” скончылася нічыёй — 1:1. Але ж каманда прайшла далей за кошт большай колькасці забітых мячоў (лік пяпярэдняга матча — 2:2). У наступным коле “Дынама” згуляе з ізраільскім “Макабі” з Хайфы, а “Днепр” — з чэшскім “Банікам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі