“Мінск” расправіўся з “Нафтанам” — 4:0

Прайшлі два матчы — спаборнічалі каманды, якія прэтэндуюць на месцы ў ніжняй “шасцёркі” турнірнай табліцы. “Мінск” на сталічным стадыёне “Тарпеда” упэўнена разграміў наваполацкі “Нафтан” — 4:0. “Гараджане” пакуль знаходзяцца на 8-ым месцы, а “Нафтан” — на перадапошнім.



“Белшына”, 7-е месца ў табліцы, перамагла аўтсайдэра “Славію” — 2:1. Адметна, што лік быў адкрыты толькі ў другім тайме і мазыране рабілі ўсё магчымае, каб прабіць абарону гаспадароў. Аднак “Славія” згубіла ачкі і па-ранейшаму застаецца кандыдатам нумар адзін на вылет з вышэйшай лігі.



У нядзелю, 15 верасня, пройдуць астатнія матчы 23-га тура. За 7-12 месцы будуць змагацца брэсцкае “Дынама” і “Дняпро”. А за месцы ў першай шасцёрцы будуць змагацца наступныя пары: БАТЭ — “Нёман”, мінскае “Дынама” — “Гомель”, “Шахцёр” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі