"Мінск" і БАТЭ лідыруюць у футбольным чэмпіянаце пасля двух тураў

У суботу прайшлі матчы 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Лідэрства пасля двух тураў захапілі "Мінск" і БАТЭ.
"Мінск" перамог сталічнае "Дынама" — 2:0, а БАТЭ з такім жа лікам выйграў у бабруйскай "Белшыны". "Віцебск" перамог "Нафтан" — 4:2. Магілёўскі "Днепр" і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю 0:0. Салігорскі "Шахцёр" выйграў у сталічнага "Партызана" з лікам 1:0. Брэсцкае "Дынама" перамагло жодзінскае "Тарпеда" — 3:2.

У "Мінска" і БАТЭ па 6 ачкоў.У "Віцебска", брэсцкага "Дынама" і "Шахцёра" — па 4 ачкі.

Наступны тур пройдзе 14 красавіка. Цікава, што якраз у 3-м туры сустракаюцца "Мінск" і БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі