Міністр спорту: абмежаванні на продаж расіянам турпуцёвак у Егіпет не ўводзіліся

Міністр спорту: абмежаванні на продаж расіянам турпуцёвак у Егіпет не ўводзіліся

Міністр спорту Беларусі Аляксандр Шамко заявіў, што яго міністэрства не ўводзіла абмежаванняў на продаж расіянам турыстычных пуцёвак у Егіпет. Ён пракаментаваў паведамленне расійскай газеты "Известия", якая напісала, што некаторым беларускім турфірмам чыноўнікі забаранілі ці не рэкамендуюць прадаваць грамадзянам Расіі пуцёўкі.

"Міністэрства спорту і турызму Беларусі ніякіх указанняў беларускім турыстычным кампаніям у дачыненні да грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія плануюць адпачынак у Егіпце, не давала, — цытуе словы Аляксандра Шамко БЕЛТА. — На падставе інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства мы рэкамендавалі грамадзянам нашай краіны адмяніць да новых паведамленняў паездкі ў Егіпет з турыстычнымі мэтамі, паколькі сітуацыя ў гэтай дзяржаве па-ранейшаму застаецца складанай".

Міністр спорту падкрэсліў, што паведамленне ў расійскім выданні не адпавядае сапраўднасці.

Нагадаем, Расія прыпыніла палёты самалётаў у Егіпет 6 лістапада 2015 года пасля тэракту на борце расійскага пасажырскага самалёта, які вяртаўся з егіпецкага курорта ў Санкт-Пецярбург.

Міністр спорту: абмежаванні на продаж расіянам турпуцёвак у Егіпет не ўводзіліся

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі