Міністр фінансаў прыехаў у Гомель замест Лукашэнкі?

У актавай зале гомельскага заводу “Крышталь”, дзе займаюцца апрацоўкай алмазаў, адбылася сустрэча міністра фінансаў Андрэя Харкаўца  з  працоўным калектывам прадпрыемства. Як паведамляе газета “Гомельскія ведамасці”,  асноўнай тэмай сустрэчы былі вынікі выканання планаў, прынятых трэцім Усебеларускім народным сходам, і задачах, якія трэба будзе абмеркаваць і прыняць чацвёртаму сходу.
 
Пасля сустрэчы міністр правёў прыём супрацоўнікаў гомельскага завода па асабістых пытаннях.

Адзначым, што працяглы час на прадпрыемстве хадзілі чуткі аб прыездзе  Аляксандра Лукашэнкі. Да гэтага візіту на “Крышталі” рыхтаваліся, але потым выявілася, што кіраўнік краіны ўсё ж не прыедзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі