Мінгарвыканкам бярэ пад кантроль выкананне абяцанняў дэпутатаў

Выкананне дэпутатамі гарсавета просьбаў выбаршчыкаў бярэ пад кантроль Мінгарвыканкам. Іх "народныя абраннікі" атрымалі ў перыяд перадвыбарчай кампаніі. Цяпер у Мінгарвыканкаме з'явіўся план выканання абяцанак.
У яго патрапілі каля 200 праблемных пытанняў, якія хвалююць жыхароў сталіцы. Гэта найперш праца жыллёва-камунальнай гаспадаркі і транспартнае забеспячэнне.

Як інфармуе БЕЛТА, тэрмін рэалізацыі мерапрыемстваў адпавядае перыяду паўнамоцтваў дэпутатаў Мінгарсавета 26-га склікання — 2010-2013 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі