Мінадукацыі растлумачыла, як будуць прымаць у школу 5-гадовых дзяцей

Мінадукацыі растлумачыла, як будуць прымаць у школу 5-гадовых дзяцей

Міністэрства адукацыі растлумачыла, як будуць прымаць у школу 5-гадовых дзяцей — такая магчымасць закладзеная ў новую рэдакцыю Кодэксу аб адукацыі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства, на сёння дзейнічаюць нормы, паводле якіх у першы клас прымаюць дзяцей, якія да 30 верасня дасягнулі 6-гадовага ўзросту, або з пазнейшага ўзросту.

Прыём у школу дзяцей, якім шэсць гадоў спаўняецца 1 кастрычніка і пазней, не прадугледжаны старой рэдакцыяй Кодэксу аб адукацыі. Каб такое дзіця прынялі ў школу, бацькі павінны звяртацца ў Мінадукацыі і там даказваць псіхалагічную і фізічную гатовасць дзіця да навучання. Пасля зменаў у заканадаўстве рашэнне аб прыёме 5-гадовага дзіця ў школу прымае заснавальнік установы адукацыі. Бацькі змогуць атрымаць дазвол без дадатковых фармальнасцяў.

Нагадаем, што напярэдадні Мінадукацыі паведаміла пра некаторыя навіны, якія могуць з’явіцца ў адукацыйнай сферы. Напрыклад, новая рэдакцыя Кодэксу прадугледжвае класы з колькасцю вучняў да 30 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі