Міліцыянты замест апазіцыянераў выпадкова затрымалі турыстычны аўтобус

Сёння раніцай у Дзяржынску міліцыянты затрымалі аўтобус з актывістамі апазіцыі, якія накіроўваліся на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 года. Разам з ім выпадкова быў затрыманы турыстычны аўтобус, які ехаў на экскурсію ў Косава. Як высветлілася, два аўтобусы адпраўляліся прыблізна ў адзін час ад Дома РСДРП.

За імі ў той момант назіралі прадстаўнікі спецслужбаў, які перадалі звесткі дзяржынскім міліцыянтам. У выніку аўтобус з турыстамі пратрымалі крыху больш за гадзіну, пасля чаго адпусцілі.

Аўтобус з апазіцыянерамі, нагадаем, адпусцілі праз тры гадзіны, але паўторна затрымалі каля Баранавічаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі