Міхалок: Шкада,Чаргінец не бачыць, якія ўсе цвярозыя — таму што не прадаюць

Канцэрт гурта "Ляпіс Трубяцкой" ў Магілёве быў прызначаны на 6 вечара, але пачаўся са спазненнем на гадзіну. Магілёўскі клуб "Ліга" змясціў каля 500 чалавек. Такога тут не бачылі даўно, на ўваходзе стаялі "брамкі", праз якія ўсіх прапускалі па чарзе, натоўп яшчэ стаяў на вуліцы, а ў зале ўжо клікалі гурт на сцэну.
Канцэрт пачаўся толькі калі ўсіх прапусцілі. Сяргей Міхалок, як заўсёды, распачаў выступ вершамі. Гурт спяваў песні з новага альбому "Культпрасвет", а таксама хіты з апошніх дыскаў. Заспявалі "Ляпісы", відаць, спецыяльна для старэйшага пакалення зусім старую песню "Розачка" з альбома "Красота" 1999 года. Уся зала напявала "Розочку подарила, алый цветок", а Міхалок у гэты час стаяў за сцэнай. Ён ужо даўно адмовіўся ад старой творчасці, таму песні таго, старога "Ляпіса", Паша Булатнікаў спявае адзін.
Канцэрт ўвесь час пільнавалі супрацоўнікі спецназу, таму "прыкрых інцыдэнтаў" з бел-чырвона-белымі сцягамі, як мінулы раз, не было. У клубе падчас канцэрту забаранілі прадаваць любы алкаголь — усе пілі "нулевачку" і "Спрайт", што для многіх сталася навіной.
На "біс" гурт выйшаў толькі адзін раз. Неяк расчаравала магілёўская публіка: калі хлопцы першы раз сышлі са сцэны, многія пачалі разыходзіцца. А другі раз на "біс" "Ляпісаў" ніхто не пазваў, народ пабег хутчэй забіраць курткі з гардэробу.
Праўда, пасля канцэрту ўсе толькі і казалі, што было вельмі мала. Пад канец многія чакалі песню "Беларусь Freedom", але яе чамусьці гурт не спеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі