Міхалевіч пакуль не бачыць Беларусь у Еўрасаюзе

Пра гэта кандыдат на прэзідэнта заявіў 22 лістапада ў сваім выступе на дзяржаўным тэлебачанні. Разам з тым Міхалевіч выступае за цесныя кантакты Беларусі з Еўропай, за спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў, а таксама для замежнікаў, якія сюды прыязджаюць.  Палітык выступае за эвалюцыйную мадэрнізацыя Беларусі. Асновай эканамічнага росту краіны ён лічыць стварэнне добрых умоваў для малога і сярэдняга бізнэсу. Што да вялікіх прадпрыемстваў, то іх прыватызацыя будзе адбывацца толькі калі ёсць стратэгічны інвестар. Алесь Міхалевіч не абяцае падвышэння пенсіяў без эканамічнага абгрунтавання, каб пазбегнуць росту коштаў.

Кандыдат на прэзідэнта абяцае даць дадатковыя гарантыі афіцэрам войска. Ён лічыць патрэбным, каб Беларусь удзельнічала ў вучэннях Расіі і НАТА. Ён не хоча скарачаць міліцыю, асабліва тых супрацоўнікаў, якія непасрэдна сочаць за аховай правапарадку.

Таксама Алесь Міхалевіч лічыць неабходным увесці прыватную ўласнасць на зямлю. Без гэтага немагчымае развіццё фермерскіх гаспадарак і залучэнне сур’ёзных замежных інвестараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі