Міхаіл Хадаркоўскі ў Берліне (фота, відэа)

Ён ляцеў у Нямеччыну на прыватным самалёце з Пецярбурга. Яго, на просьбу былога кіраўніка нямецкага МЗС Ганса-Дзітрыха Геншэра (ён даўно знаёмы з расійскім алігархам), прадаставіла фірма OBO Bettermann. У аэрапорце "Шэнефельд" Хадаркоўскага сустракаў Геншэр і супрацоўнікі федэральнай паліцыі.



Як стала вядома, Міхаіл Хадаркоўскі страшэнна змучаны 10 гадамі зняволення і ён хоча часова схавацца ад усеагульнай увагі і адпачыць. "Ён змучаны, але шчаслівы, што апынуўся на волі", — цытуе словы Геншэра РІА "Новости".



Маці Хадаркоўскага прыляціць з Расіі ў Берлін у суботу. Яна сапраўды лячылася ў Нямеччыне, як і паведамлялі СМІ, і толькі нядаўна вярнулася на радзіму.
 

У гэтым берлінскім гатэлі жыве Міхаіл Хадаркоўскі.

Міхаіл Хадаркоўскі — адзін з самых вядомых расійскіх алігархаў, кіраваў буйной нафтавай кампаніяй "ЮКОС". На момант арышту ў 2003-м лічылася, што Хадаркоўскі валодаў 15 млрд долараў. Цяпер яму 50 гадоў. Ён быў асуджаны за махлярства і іншыя злачынствы, а яго кампанія была прызнаная банкротам. Расійскія і нямала замежных праваабаронцаў лічылі Міхаіла Хадаркоўскага "вязнем сумлення".

Многія эксперты сумняваліся, што ён зможа выйсці на волю пакуль ва ўладзе знаходзіцца Уладзімір Пуцін. Лічыцца, што яны — асабістыя ворагі. Аднак учора Пуцін заявіў, што Хадаркоўскі напісаў прашэнне і ён будзе памілаваны. На волю мільярдэр мусіў выйсці ў жніўні 2014 года.

Фота — spiegel.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі