Медыкі: У Беларусі алкагольныя псіхозы часцей сустракаюцца ў 13-гадовых

У Беларусі пачынаюць ужываць алкаголь усё ў больш маладым узросце, паведаміў загадчык аддзела наркалогіі цэнтра псіхічнага здароўя Андрэй Капытоў. Зараз у клініках усё часцей сустракаюцца трынаццацігадовыя падлеткі з алкагольнымі псіхозамі і алкагольнымі эпілептычнымі прыступамі, паведаміў Капытоў.

У 50% выпадкаў маладыя людзі, якія ўжываюць алкаголь, упершыню паспыталі яго ў сваёй сям'і, сказаў Капытоў.

Падлеткі, якія ўжываюць алкаголь, набываюць розныя саматычныя захворванні. Акрамя таго, адзначыў Капытоў, у 67% з іх— слабая палавая канстытуцыя. Падлеткі, якія п'юць, выказваюць невялікі ў параўнанні са сваімі аднагодкамі інтарэс да процілеглага полу, маюць сексуальныя расстройствы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі