МАЗ пераходзіць на трохдзённы працоўны тыдзень

Галоўны канвеер МАЗа на гэтым тыдні працуе толькі тры дні. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў намеснік генеральнага дырэктара заводу Мікалай Сінюковіч. Ён удакладніў, што не будзе працаваць у панядзелак і пятніцу толькі галоўны канвеер. Аўтобусная і падрыхтоўчая вытворчасці будуць працаваць у звычайным парадку, удакладніў намеснік дырэктара. Па ягоных словах, рашэнне аб колькасці працоўных дзён на наступным тыдні будзе прымацца пазней у залежнасці ад наступнага развіцця сітуацыі.

Перайсці на скарочаны працоўны тыдзень МАЗ вымушаны з-за назапашвання гатовай прадукцыі. Па словах Мікалая Сінюковіча, у вымушаным адпачынку прадпрыемства імкнецца захаваць работнікам заработную плату на ўзроўні мінулага месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі