Матч паміж БАТЭ і кіеўскім “Дынама” будуць судзіць шведы

Паядынак першага туру групавога турніру Лігі Еўрропы УЕФА памід барысаўскім БАТЭ і кіеўскім “Дынама” будзе абслугоўваць брыгада арбітраў са Швецыі, паведамляе БЕЛТА. Матч адбудзецца 16 верасня ў Кіеве. Арбітрам на полі выступіць Маркус Стрэмбергсан. У цяперашнім сезоне ён працаваў на двух матчах кваліфікацыйных раундаў Лігі Еўропы. На гэтых сустрэчах ён выставіў 14 папярэджанняў і выдаліў двух гульцоў. Асістэнтамі арбітра будуць суайчыннікі галоўнага рэфэры — Петэр Марцінсан і Даніэль Вэрнмарк. Назіраць за перыпетыямі матчу з-за брамы стануць Марцін Інгварсан і Тобіяс Матсан. Функцыі рэзервовага арбітра выканае Ёхан Хамлін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі